Пагадненнем паміж урадамі дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў аб узгодненых прынцыпах падатковай палітыкі ад 13 сакавiка 1992 года бакі абавязаліся праводзіць узгодненую падатковую палітыку на аснове уніфікацыі прынцыпаў і правілаў падаткаабкладання, у тым ліку і ў галіне ўскоснага падаткаабкладання.
У рамках СНД падпісаны Пагадненне аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў (работ, паслуг) паміж дзяржавамі - удзельнікамі СНД ад 25 лістапада 1998 года і Пратакол ад 2 красавіка 1999 году аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Пагадненне аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ад 15 красавіка 1994 года.
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельнікам названых міжнародных прававых актаў, якімі замацаваны прынцып краіны прызначэння пры спагнанні ўскосных падаткаў (падатак на даданую вартасць і акцызы) ва ўзаемным гандлі дзяржаў - удзельніц СНД.
Пераход на спагнанне падатку на дабаўленую вартасць і акцызаў па прынцыпе краіны прызначэння ў гандлі з Расійскай Федэрацыяй ажыццёўлены Рэспублікай Беларусь з 1 студзеня 2005 года ў адпаведнасці з Пагадненнем паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Расійскай Федэрацыі аб прынцыпах збірання ўскосных падаткаў пры экспарце і імпарце тавараў, выкананні работ, аказанні паслуг.
У рамках праводзімай уніфікацыі падатковага заканадаўства па аналогіі з іншымі дзяржавамі - удзельніцамі СНД з 1 студзеня 2000 года Рэспубліка Беларусь перайшла на прымяненне заліковага метаду збірання падатку на даданую вартасць пры рэалізацыі тавараў, работ (паслуг), згодна з якім падаткаплацельшчыкам падлягаюць заліку (кампенсацыі) сумы падатку , выплачаныя пастаўшчыкам пры набыцці або ўвозе на мытную тэрыторыю неабходных таварна-матэрыяльных рэсурсаў.
Асноўная стаўка ПДВ ўстаноўлена ў памеры 18%, на асобныя тавары для дзяцей і харчовыя тавары дзейнічае паніжаная стаўка падатку - 10%. Экспарт тавараў абкладаецца падаткам па стаўцы 0%.
При ввозе товаров на таможенную территорию Республики Беларусь налог исчисляется исходя из их таможенной стоимости, увеличенной на таможенную пошлину и акцизы (для подакцизных товаров), при реализации товаров – исходя из стоимости реализованных товаров.
У Рэспубліцы Беларусь устаноўлены акцызы на абмежаванае кола тавараў згодна Базаваму пераліку і мінімальным стаўках на падакцызныя тавары, што вырабляюцца і ўвозяцца на мытныя тэрыторыі дзяржаў - членаў Еўразійскай эканамічнай супольнасці, зацверджаным Рашэннем Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС № 193 ад 21 верасня 2004 года «Аб ходзе рэалізацыі рашэння Міждзяржаўнага савета ЕўрАзЭС № 28 ад 14 верасня 2001 году «Аб далейшай гарманізацыі акцызнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕўрАзЭС». Такім чынам, у пералік падакцызных тавараў уключаны алкагольныя напоі, піва, тытунёвыя вырабы, легкавыя аўтамабілі, аўтамабільныя бензіны, дызельнае паліва.