Беларусь без візы

Як наведаць Беларусь без візы (частка 1)

Сёння грамадзяне дзясяткаў дзяржаў свету, якім для паездкі ў Беларусь, як правіла, неабходна атрымаць візу, маюць некалькі магчымасцей наведаць краіну ў спрошчаным парадку. Такое падарожжа можна арганізаваць дзякуючы дзеючым у Беларусі бязвізавым рэжымам, устаноўленым указамі кіраўніка дзяржавы.

30-дзённы бязвізавы рэжым у Беларусі

30-дзённы бязвізавы рэжым даступны грамадзянам дзясяткаў дзяржаў свету. На працягу ўстаноўленага тэрміну можна пабываць у любой кропцы Беларусі, аднак прыбыць і пакінуць краіну неабходна толькі праз галоўную паветраную гавань Беларусі – Нацыянальны аэрапорт Мінск. На сухапутнай граніцы ў міжнародных пунктах пропуску, а таксама іншых аэрапортах краіны гэты парадак не дзейнічае.

Бязвізавы ўезд іншаземцаў у Беларусь не распаўсюджваецца на прыбываючых з расійскіх аэрапортаў, а таксама тых, хто збіраецца вылецець у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, пагранічны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Бязвізавы рэжым таксама не распаўсюджваецца на замежных грамадзян, якія накіроўваюцца ў Беларусь для працаўладкавання, вядзення камерцыйнай дзейнасці і навучання, працягласць якога перасягае 30 сутак.

Для ўезду па бязвізавай праграме на 30 дзён неабходна мець пры сабе:

  • дзеючы пашпарт або іншы дакумент, што яго замяняе, для выезду за граніцу.
  • грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або беларускіх рублях, эквівалентную не менш як дзвюм базавым велічыням*, альбо 50 базавым велічыням, калі знаходжанне складзе поўныя 30 дзён); * з 1 студзеня 2021 г. адна базавая велічыня складае Br29.
  • медыцынскі страхавы поліс на суму не менш як 10 тысяч еўра, дзеючы ў Беларусі.
  • для грамадзян В'етнама, Гаіці, Гамбіі, Індыі, Лівана, Намібіі, Самоа абавязковым дадатковым патрабаваннем з'яўляецца наяўнасць у дакуменце для выезду за граніцу дзеючай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб уездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў з пацвярджэннем у іх вылету з Нацыянальнага аэрапорта Мінск на працягу 5 дзён з даты ўезду.

Звярніце ўвагу! Адлік 30 дзён знаходжання без візы ў Беларусі ідзе з даты прастаўлення штампа ў пашпарце. Таму калі вы прыляцелі ўвечары і прайшлі пагранічны кантроль да 24.00, першы дзень знаходжання ў краіне ўжо будзе залічаны.

Замежныя грамадзяне, якія плануюць знаходзіцца ў Беларусі больш за 10 сутак, павінны будуць зарэгістравацца ў органах унутраных спраў па месцы свайго знаходжання ў краіне. Пры пражыванні ў гасцініцах, хостэлах, санаторыях і іншых калектыўных сродках размяшчэння рэгістрацыя ажыццяўляецца адміністрацыямі гэтых устаноў па змоўчанні ў час засялення.

З 2 студзеня 2019 года іншаземцы і асобы без грамадзянства, якія часова прыбываюць у Беларусь, могуць прайсці рэгістрацыю на партале электронных паслуг portal.gov.by, не звяртаючыся асабіста ў органы ўнутраных спраў. Паслуга бясплатная і даступная иншаземцам, якія ўехалі ў краину ў пунктах пропуску праз дзяржграніцу Рэспублікі Беларусь.

Звяжыцеся з намі

Plaça Francesc Macià 7, паверх 17 08029 Барселона, Іспанія

Атрымаць кансультацыю

Мы ў сацыяльных сетках

Рассылка навін

Партнёры

Belarusian Chamber of Commerce
Embajada de la República de Belarús en Reino de España
SF Abogados
MilContratos.com
EuroasiaBridge
Image
Image