Мінскі маторны завод распрацаваў мадэль газапоршневага рухавіка MMZ-262CNG на базе дызельнага рухавіка Д-262.
Праект па стварэнні газапоршневага рухавіка, які працуе на кампрыміраваным (сціснутым) прыродным газе, рэалізуецца ў цесным супрацоўніцтве з кампаніяй з Татарстана. «Амбіцыйную задачу пачалі ў пачатку 2019 года.
Было вырашана, што Менскі маторны завод адказвае за механічны складнік канструкцыі рухавіка, а кампанія з Татарстана, якая мае вялікі досвед пераабсталявання дызельных рухавікоў у газапоршневыя, - за газавае абсталяванне і аплікацыйныя працы па давядзенні матора да неабходных паказчыкаў. Зладжаная праца партнёраў дала свае вынікі. Новы рухавік MMZ-262CNG прызначаны для ўстаноўкі на аўтамабілі, трактары, камбайны, пагрузчыкі і іншую тэхніку», - распавялі ў прэс-службе.
Цяпер вядуцца актыўныя работы па вырабе першых доследных узораў рухавіка, правядзенні стэндавых і эксплуатацыйных выпрабаванняў
У час нядаўняга наведвання міжнароднай выставы газабалоннага, газазаправачнага абсталявання і тэхнікі на газаматорным паліве GasSuf-2021 у Маскве тэхнічны дырэктар ММЗ Ігар Анушкевіч і галоўны канструктар прадпрыемства Міхаіл Клеса правялі перагаворы з кіраўніцтвам адной з расійскіх кампаній (Татарстан). Яны абмеркавалі ход работ па стэндавых і эксплуатацыйных выпрабаваннях газапоршневага рухавіка MMZ-262CNG, пытанні правядзення яго сертыфікацыі і вырабу доследнай партыі.
Прадстаўнікі татарстанскай кампаніі выказалі жаданне заказаць у ММЗ першую партыю газапоршневых рухавікоў з тэрмінам вырабу - першы квартал 2022 года.
На выставе GasSuf-2021 таксама былі праведзены перагаворы з прадстаўнікамі кампаній з Італіі і Рэспублікі Карэя – вытворцамі кампрэсарнага абсталявання для нафтагазавай галіны з мэтай пастаўкі кампрэсарнага абсталявання для аснашчэння выпрабавальнага цэнтра, дзе плануецца правесці выпрабаванні газапоршневых рухавікоў.
На сустрэчы з прадстаўнікамі расійскай кампаніі, якая вырабляе разборныя цеплаабменнікі, абмяркоўваліся магчымыя варыянты прымянення гэтай прадукцыі ў складзе рухавікоў ММЗ.
На 20-й міжнароднай выставе прамысловых помпаў, кампрэсараў і трубаправоднай арматуры, прывадаў і рухавікоў (Масква) Ігар Анушкевіч і Міхаіл Клеса пазнаёміліся з выставачнымі экспанатамі вядомых сусветных фірм у галіне дызелебудавання
Вызначаны напрамкі руху ў галіне канструктарскіх распрацовак на ўзроўні вядучых вытворцаў.
Мінскі маторны завод - вытворца сучасных дызельных, газадызельных, газапоршневых рухавікоў. Спецыялізуецца на распрацоўцы, праектаванні і вырабе сучасных трох-, чатырох-, шасці-і васьміцыліндровы рухавікоў. На заводзе выпускаюць больш за 100 мадыфікацый рухавікоў у дыяпазоне магутнасці ад 7 кВт да 330 кВт, прызначаных для ўстаноўкі на сельскагаспадарчую, дарожна-будаўнічую тэхніку, аўтамабілі і аўтобусы, энергаўстаноўкі, кампрэсары і іншыя агрэгаты.
Рухавікі ММЗ пастаўляюцца на канвееры 49 прадпрыемстваў Беларусі, краін СНД і далёкага замежжа, прадукцыя прадаецца ў больш як 50 краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай і Лацінскай Амерыкі.