Беларуская Палата вакцынацыю  COVID-19

Больш за 400 тыс. чалавек запісаны ў арганізацыях аховы здароўя Беларусі на вакцынацыю ад COVID-19

Паводле даных Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, на атрыманне вакцыны ад каранавіруса на пачатак мая ў арганізацыях аховы здароўя запісаны больш за 400 тыс. чалавек у цэлым па краіне, паведаміла журналістам намеснік галоўнага ўрача РЦГЭГЗ Ірына Глінская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Колькасць жадаючых засцерагчыся з дапамогай вакцынацыі цяпер вялікая. Для дасягнення мэты хацелася б, каб вакцынацыя ішла больш актыўнымі тэмпамі, але ва ўсіх краін свае магчымасці», - адзначыла Ірына Глінская.

Паводле яе слоў, у Беларусі першы кампанент вакцыны ад каранавіруса атрымалі больш за 296 тыс. чалавек, больш за 137 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

У той жа час у Міністэрстве аховы здароўя падрыхтавана інфармацыйная кампанія, якая заклікае да вакцынацыі ад каранавіруса. Так, напрыклад, сацыяльныя ролікі будуць трансліравацца па тэлебачанні, яны нацэлены як на ўсвядомленае фарміраванне індывідуальнага імунітэту, так і на стварэнне калектыўнага. «Асноўны пасыл усёй кампаніі - абараняючы сябе, вы робіце асабісты ўклад, каб спыніць пандэмію каранавіруса», - сказала Ірына Глінская.

Звяжыцеся з намі

Plaça Francesc Macià 7, паверх 17 08029 Барселона, Іспанія

Атрымаць кансультацыю

Мы ў сацыяльных сетках

Рассылка навін

Партнёры

Belarusian Chamber of Commerce
Embajada de la República de Belarús en Reino de España
SF Abogados
MilContratos.com
EuroasiaBridge
Image
Image