Грамадзяне шэрага дзяржаў свету могуць прыязджаць у Беларусь без візы, калі такі парадак прадугледжаны міжнароднымі дагаворамі.
Акрамя таго, у Беларусі дзейнічаюць некалькі бязвізавых рэжымаў, устаноўленых рашэннем кіраўніка дзяржавы – з зацверджанымі тэрмінамі і ўмовамі знаходжання. Дзякуючы гэтаму іншаземцы, якім, як правіла, беларуская віза патрэбна, таксама могуць наведаць краіну ў спрошчаным парадку:
- да 30 дзён – пабываць у любой кропцы Беларусі пры ўмове прылёту і вылету праз Нацыянальны аэрапорт Мінск;
- да 15 дзён – наведаць бязвізавую зону (яна распаўсюджваюцца, у тым ліку, на буйнейшыя гарады на захадзе краіны – Гродна і Брэст) пры наяўнасці папярэдне аформленага дакумента на індывідуальнае або групавое наведванне зоны.