Іспанія дазволіла ўезд вакцынаваным турыстам

Іспанія дазволіла ўезд вакцынаваным турыстам

Улады Іспаніі з 7 чэрвеня дазволілі ўезд на тэрыторыю краіны замежным падарожнікам, якія прайшлі вакцынацыю ад COVID-19 адобранымі Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках (EMA) прэпаратамі.

На сённяшні дзень ЕМА дазволіла прымяненне прэпаратаў кампаній Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Janssen, Sinopharm і Sinovac-Coronavac. Расійскі прэпарат «Спадарожнік V» пакуль праходізць неабходныя працэдуры рэгістрацыі.

У канцы мая прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс аб'явіў, што Іспанія дазволіць уезд прышчэпленым замежным турыстам з усіх краін, якія змогуць пацвердзіць, што яны прайшлі поўны курс вакцынацыі прэпаратам, прызнаным Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя або Еўрапейскім агенцтвам па лекавых сродках.

Таксама Санчэс прадставіў еўрапейскі сертыфікат Covid Green Certificate, які будзе запушчаны 1 ліпеня і які дапаможа еўрапейцам, што перанеслі COVID-19 або прышчапіліся, спакойна падарожнічаць у межах ЕС.

Звяжыцеся з намі

Plaça Francesc Macià 7, паверх 17 08029 Барселона, Іспанія

Атрымаць кансультацыю

Мы ў сацыяльных сетках

Рассылка навін

Партнёры

Belarusian Chamber of Commerce
Embajada de la República de Belarús en Reino de España
SF Abogados
MilContratos.com
EuroasiaBridge
Image
Image