З 26 чэрвеня ў Іспаніі адменяць абавязковае нашэнне масак на адкрытым паветры, заявіў прэм'ер краіны Педра Санчэс.
«Мы правядзем пазачарговую сустрэчу савета міністраў у чацвер, на якой збіраемся выставіць прапанову іспанскаму грамадству, каб маска больш не была абавязковай на адкрытым паветры з суботы 26 чэрвеня», - заявіў Санчэс, выступаючы ў Барселоне.
«Гэта будуць апошнія выходныя з маскай на адкрытым паветры», - заявіў прэм'ер.