Сусветная выстава ЭКСПА з'яўляецца самай значнай міжнароднай падзеяй выставачнага бізнесу. Гэта не толькі найбуйнейшая міжнародная выстава самых новых навукова-тэхнічных дасягненняў, але і кантамінацыя гісторыі, традыцый, культуры усяго свету.
З 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года Сусветная выстава ЭКСПА будзе арганізавана ў г. Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты). Галоўная тэма выставы - «Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню» - будзе выкарыстана краінамі-удзельнікамі як інструмент прасоўвання ідэі глабальнага прагрэсу і ўстойлівага развіцця. Тэма выставы ўключае тры звязаныя паміж сабой падтэмы: «Спрыяльная магчымасць» (Opportunity), «Устойлівае развіццё» (Sustainability), «Мабільнасць» (Mobility), якія складаюць тры найважнейшыя рухаючыя сілы сучаснасці.
Упершыню Беларусь прыняла ўдзел у Сусветнай выставе 1998 года ў Лісабоне (Партугалія), затым у 2000 годзе ў Гановеры (Германія). А вось Нацыянальны павільён Беларусі быў упершыню прадстаўлены ў 2010 годзе ў Шанхаі (Кітай), затым у 2015 - у Мілане (Італія) і ў 2017 - у Астане (Казахстан).
На выставе ЭКСПА 2020 павільён Беларусі будзе размяшчацца ў зоне «Спрыяльная магчымасць» (Opportunity) і зойме агульную плошчу за 1 200 кв. м.
Канцэпцыя беларускага павільёна пабудавана на трох «І» - «Інавацыі. Інвестыцыі. Індывід». Гэта тры ўмоўныя зоны прасторы, разнесеныя па паверхах. У зоне «Інавацыі» будуць дэманстравацца апошнія распрацоўкі ў сферы навукі і тэхналогій. У зоне «Інвестыцыі» - патэнцыйныя інвестыцыйныя праекты. У зоне «Індывід» можна будзе даведацца пра людзей, якія спрыялі прагрэсу і развіццю Беларусі, а таксама азнаёміцца з яе гісторыяй, культурай і турыстычным патэнцыялам. Інфармацыя будзе прадстаўлена на інтэрактыўных экранах, інфакіёсках, тачскрынах, з дапамогай галаграм, пяцібаковвй праекцыі і г.д.
Для атрымання дадатковай інфармацыі Вы можаце наведаць афіцыйны сайт Нацыянальнага павильёна Рэспублікі Беларусь: www.expo2020belarus.by.