Давід Фігерас, прадстаўнік Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Іспаніі, сустрэўся з Ульфам Шнайдерам, старшынёй савета дырэктараў ініцыятывы «Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Ўладзівастока».
Падчас сустрэчы была разгледжана магчымасць удзелу прадстаўніка БелГПП і іспанскіх прадпрыемстваў у праекце «Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Ўладзівастокаа», а таксама патэнцыйныя напрамкі для далейшага супрацоўніцтва.
Вынікам гэтай сустрэчы стала ініцыятыва правядзення онлайн-семінара з удзелам прадстаўнікоў БелГПП, Гандлёва-прамысловай палаты Іспаніі, дзелавых колаў дзвюх краін Беларусі і Іспаніі, а таксама прадстаўнікоў ініцыятывы «Адзіная эканамічная прастора ад Лісабона да Ўладзівастока», падчас якога прадстаўнік БелГПП Давід Фігерас падпіша мемарандум аб далучэнні БелГПП у Іспаніі да праекту.