Ільняныя калекцыі «Цэнтра моды» ўпрыгожаць выставачны павільён Беларусі на ЭКСПА-2020 у Дубаі (ААЭ), паведаміла прэс-сакратар канцэрна «Беллегпрам» Марына Васьковіч.
«Нацыянальны дзень Беларусі 22 лістапада абяцае стаць яскравай падзеяй у працы павільёна. Разыначкай культурнай праграмы будзе паказ калекцыі жаночага льнянога адзення, які падрыхтавалі «Цэнтр моды» і заслужаны калектыў дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі», - распавяла Марына Васьковіч.
Адзенне для супрацоўнікаў офіса камісара секцыі Беларусі на ЭКСПА выраблена дызайн-цэнтрам «Камволь». У сувенірнай краме нацыянальнага павільёна прадстаўлена прадукцыя брэндаў «Купалінка» і «Брэсцкія».
Сусветная выстава ЭКСПА праходзіць раз y пяць гадоў. Беларусы прывезлі ў Эміраты тое, што добра зарэкамендавала сябе на экспарт, - прадукты, сувеніры і адзенне. На выставе павільёны прадэманстравалі 192 краіны. Яна будзе працаваць да 31 сакавіка 2022 году.