Рэзідэнт «Вялікага каменя» распрацаваў прэпарат для прафілактыкі і лячэння наступстваў COVID-19
Пра гэта сказала намеснік міністра эканомікі Анжаліка Нікіціна на брыфінгу, прысвечаным развіццю традыцыйнай кітайскай медыцыны ў індустрыяльным парку «Вялікі камень».
«Вясной у індустрыяльны парк прыйшоў новы рэзідэнт «Новаэра Біятэх» з цікавым вытворчым праектам - стварэнне медпрэпаратаў для лячэння каранавіруса і Еўразійскага цэнтра традыцыйнай кітайскай медыцыны для культурнага абмену, дыягностыкі і лячэння.
І ўжо сёння ёсць вынік - капсулы «Цін'і», прызначаныя для прафілактыкі і лячэння наступстваў COVID-19
Гэта плён сумесных намаганняў кітайскіх і беларускіх спецыялістаў, паспяховага сплаву традыцый і сучаснасці, вопыту і інавацый», - падкрэсліла Анжаліка Нікіціна.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел першы намеснік прэм'ер-міністра Мікалай Снапкоў, намеснік старшыні Камітэта па кантролі і кіраванні дзяржаўнай маёмасцю пры Дзяржсавеце КНР Жэнь Хунбінь, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая ў Беларусі эканомікі Цзіньтай Цай Чуаньцын, прадстаўнікі кіраўніцтва г. Ціндао правінцыі Шаньдунь, індустрыяльнага парку «Вялікі камень», найбуйнейшых кітайскіх карпарацый.