18 студзеня ў Маскве пройдзе штогадовая сустрэча прадстаўнікоў Ініцыятывы агульнай эканамічнай прасторы ад Лісабона да Ўладзівастока, падчас якой пройдзе цырымонія падпісання для далучэння Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Іспаніі.
Сустрэча пройдзе ў гібрыдным фармаце: удзельнікі ініцыятывы, а таксама новыя члены змогуць па жаданні прыехаць у Маскву ці прыняць удзел анлайн.
У час сходу будзе абмяркоўвацца справаздача аб дзейнасці праўлення, далейшы разгляд стратэгічнага развіцця ініцыятывы, пасля чаго будзе праведзена цырымонія падпісання новых членаў, у ліку якіх і значыцца Палата, а таксама выбары новага складу праўлення.
У якасці асноўных дакладчыкаў выступяць: Матыяс Фішэр - дырэктар аддзела эканомікі і навукі Пасольства Германіі ў Маскве, а таксама Ларан Шарпен - кіраўнік Рэгіянальнай эканамічнай службы Расія-СНД Пасольства Францыі ў Маскве (чакаецца пацвярджэнне).