01 Кас, 2021
Сусветная выстава ЭКСПА 2020 пройдзе ў Дубаі

Сусветная выстава ЭКСПА 2020 пройдзе ў Дубаі

ABOUT EVENT

  • 1 кастрычніка 2021 году - 31 сакавіка 2022 года
  • Дубай, ААЭ
  • www.export.by

З 1 кастрычніка 2021 года па 31 сакавіка 2022 года Сусветная выстава ЭКСПА будзе арганізавана ў г. Дубаі (Аб'яднаныя Арабскія Эміраты).

Галоўная тэма выставы - «Аб'ядноўваючы розумы, ствараем будучыню» - будзе выкарыстана краінамі-удзельнікамі як інструмент прасоўвання ідэі глабальнага прагрэсу і ўстойлівага развіцця. Тэма выставы ўключае тры звязаныя паміж сабой падтэмы: «Спрыяльная магчымасць» (Opportunity), «Устойлівае развіццё» (Sustainability), «Мабільнасць» (Mobility), якія складаюць тры найважнейшыя рухаючыя сілы сучаснасці.

Пляцоўка выставы паслужыць месцам дэманстрацыі навейшых ідэй і тэхналогій, платформай для прэзентацыі эканамічнага, інвестыцыйнага, культурнага патэнцыялу краін-удзельніц. Нацыянальныя павільёны не толькі прыцягнуць увагу мільёнаў наведвальнікаў з усіх краін свету, але і прымуць у госці кіраўнікоў дзяржаў, ўрадавыя дэлегацыі, буйных інвестараў, кіраўнікоў кампаній міжнароднага ўзроўню, прадстаўнікоў сусветных СМІ.

Афіцыйнай пляцоўкай для размяшчэння выставачнага цэнтра ЭКСПА-2020 стане новы Dubai Trade Center плошчай у 438 гектараў, спраектаваны спэцыяльна для выставы. Архітэктура комплексу будзе спалучаць у сабе інавацыйны дызайн і экалагічнасць. Палова спажыванай ім электраэнергіі будзе здабывацца з аднаўляных крыніц, а 50% энергіі - генеравацца непасрэдна на месцы правядзення выставы.

У цяперашні час свой удзел у ЭКСПА-2020 пацвердзілі больш за 190 краін свету. Арганізатары чакаюць каля 25 млн. наведвальнікаў.

Паглядзець усе падзеі  

EVENTS SPEAKERS

Social Links

Звяжыцеся з намі

Plaça Francesc Macià 7, паверх 17 08029 Барселона, Іспанія

Атрымаць кансультацыю

Мы ў сацыяльных сетках

Рассылка навін

Партнёры

Belarusian Chamber of Commerce
Embajada de la República de Belarús en Reino de España
SF Abogados
MilContratos.com
EuroasiaBridge
Image
Image