АБ ЧЛЕНСТВЕ
Асноўным прыярытэтам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты ў Іспаніі з'яўляецца прадастаўленне ўсім яе членам і партнёрам неабходных інструментаў для развіцця гандлёва-эканамічных адносін паміж Беларуссю і Іспаніяй.
Палата імкнецца стаць месцам сустрэчы беларускай і іспанскай дзелавой супольнасці для наладжвання кантактаў, абмену ідэямі, прымянення інавацый, забеспячэння даступнасці і развіцця. Мы прапануем шырокі спектр эксклюзіўных праграм, ад мерапрыемстваў да публікацый, каб дапамагчы членам Палаты прасоўваць свой бізнэс найбольш эканамічна эфектыўным і персаналізаваным спосабам сярод прадстаўнікоў дзелавой супольнасці.
ПЕРАВАГІ
Члены Палаты будуць мець доступ да ўсіх мерапрыемстваў, якія арганізуе Палата, а таксама доступ да спісу членаў, што дазволіць ім абменьвацца прапановамі аб супрацоўніцтве. Члены Палаты таксама будуць мець права на 20% скідку на паслугі, якія прадстаўляюцца Палатай. Акрамя таго, Палата абавязваецца прадстаўляць інтарэсы членаў, з іх згоды, для прасоўвання іх бізнесу ў абедзвюх краінах.